"Мужыцкая праўда" |
К. Каліноўскі быў аўтарам і рэдактарам большай часткі нумароў «Мужыцкай праўды». Усяго выйшла 7 нумароў падпісаных псеўданімам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". "Абвяшчалі-то калісь даць нам вольнасць: но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то цераз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і другі маніфест, яшчэ большы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфесту нічога добрага, як і з першага не будзе. Ад маскаля і паноўнямачаго спадзявацца, бо яны не воль-насці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не надоўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і бу-дем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго пат-рапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе. Доўга маўчаў я, не казаў нічога, бо хацеў разгледзецца добра ды разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці ды сказаць, што нам г,ч перрабіці. Ждаць моўчкі больш ужо незмога!.. Замест таго штоб аддаць нашу зямельку, ды якую ж зямлю? Гэту, з што дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі ды заплацілі, За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Ды якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам ды судовым крывапіўцам. |