Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Вобраз зубра – сімвалічнае ўвасабленне сілы і трываласці народа


Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай. М. Гусоўскі Мне вельмі спадабаўся твор Міколы Гусоў-скага «Песня пра зубра». Ён да глыбіні закра-нае душу, раскрывае чытачу сілу хараства Бе-ларусі: прыроды і людзей. Менавіта прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек - як жывёла. Поўная назва паэмы «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з'яў-ляецца зубр. Вось ён - бізон еаш, што ў нас называецца зубрам! Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай, Быццам з вякоў у еякі пераходзіў праз горны I гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.
Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаў-ляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з'яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывё-ла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зуб-ра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе неза-лежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаган-няў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў. Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зуб-ра - гэта не адзіная і не асноўная задума аў-тара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра - хіба гэта не адметны характар беларуса: ён можа быць не-звычайна пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і, наадварот, - люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом. Так і беларускі народ заўсёды бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе пасягаў. М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу ўзнікае пара-лель паміж ім і зубрам. I той, і другі - уладары на сваёй тэрыторыі. Характар першага падобны на нораў другога. Князь Вітаўт - смелы, муд-ры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. I самае галоўнае- непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр - сімвад нашай Беларусі, яе пры-гажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru