Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Магіла льва


Кароткі змест:

   Там, дзе сёння стаяць муры Магілёва, калісьці "драмала пушча ў сотні гоняў". У ёй жыў Машэка, "разбойнік страшны на ўвесь мір".
   Даўней было шмат асілкаў. Машэка "дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых - не маглі". Аднак па натуры ён быў ціхі і лагодны. Змяніўся хлопец, "да крыві людской стаў ласы, сваё пакінуўшы сяло", праз дзяўчыну.
   Машэка і Наталька былі аднагодкі. Сябравалі ў дзяцінстве, а "пасля і самі не спазналі", як прыйшло каханне. "Наталька ў вёсцы між сваімі найпрыгажэйшаю была". Не адзін хлопец ціха ўздыхаў па ёй, зайздросцячы Машэку.
   Хлопцу выпала чарга гнаць плыты на Украіну. Вярнуўшыся ў вёску, ён даведаўся, што Наталька жыве ў доме багатага баярына, што дзяўчына "зраклася мілага свайго".
   Не меў Машэка такой сілы, каб разваліць сцены замка, дзе быў вораг з яго каханай. 3 дня ў дзень хмурней ён станавіўся, расла ў ім помста.
   Дачакаўшыся вясны, Машэка ўцёк у пушчу.
   Спачатку дань жыццём плацілі
   Яму адны багатыры,
   Пасля знаходзілі ў магіле
   Спачын і вёсак жыхары.

  У час аднаго са сваіх "паляванняў" Машэка сустрэў карэту, у якой ехала з каханкам Наталька. Дзяўчына апынулася ў логаве Машэкі. Разбойнік перамяніўся, але Натальку не магло цешыць жыццё ў пушчы. Яна забіла соннага Машэку і паведаміла пра ўсё ў вёску.
   Сышлася вёска над Машэкай
   Нядаўну бачыці гразу,
   I не было там чалавека,
   Каб хоць адну пусціў слязу.
   Машэку пахавалі ў пушчы, пахавалі таксама косці яго ахвяр. Высокую Машэкаву магілу сталі зваць "Магілай льва". 3 часам на гэтым месцы з'явіўся горад - Магілёў. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru