Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Бандароўна


Кароткі змест:

   У народзе засталася песня з давен-даўна пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну.
   "У слаўным месце Берастэчку" жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна:
   Хараства такога ў свеце
   Не было, не будзе;
   Аб ёй людзі гаварылі,
   Як аб нейкім цудзе.
   У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі.
   Банкятуе з казакамі,
   Мёд, віно п'е квартай,
   К маладзіцам і дзяўчатам
   Лезе смоллю ў жарты.
   Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць "усёй казачай брацці". Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. "Дзікая пагоня" ад-шукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.
   I стаіць яна прад панам,
   Як калінка тая,
   Што у лузе над ракою
   Вецер пахінае.
   ...Глядзіць смела, ані моргне,
   Ворагу у вочы.

 Пан Патоцкі загадаў накрыць "стол дубовы сытаю ядою", прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім "піць, гуляці, ночкі каратаці ці навекi косці парыць у зямельцы-маці?" Бандароўна выбрала апошняе:
   - Не такую, ясны пане,
   Бачыш прад сабою,
   Што захоча чэсць і славу
   Прадаваць з табою.
   Пан застрэліў Бандароўну. Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе.
   Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе "прыбіралі, як да шлюбу".
   Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну: "шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны", загадаў музыкам граць сумную мелодыю.
   Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. "Задымелі у пажарах панскія сялібы", пайшла крывавая бітва.
   "3 долі горкай Бандароўны" засталіся песні і ўспаміны. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru