Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Курган


Кароткі змест:

   У пачатку твора апісваецца старажытны курган. 3 ім звязана наступнае паданне.
   Шмат гадоў назад "на гары на крутой" стаяў "белы хорам", у якім жыў князь "недаступны і грозны". Ён "спуску і ласкі не знаў непакорам".
   Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень "князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву", зага-даў паклікаць старога гусляра.
   Пасадзілі гусляра "на ганку, між клёнаў і ліп".
   Невыдумная світка - убор на плячах,
   Барада, як снег белы - такая,
   Незвычайны агонь у задумных вачах,
   На каленях ляглі гуслі - баі.
   Князь загадвае гусляру іграць:
   - Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям
   Поўны гуслі насыплю дукатаў;
   Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
   Канапляную возьмеш заплату.

 Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі "струны жывыя". Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ен нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты - "цёртая сталь ад кайданаў".
   Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў:
   - Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
   Знае хай, хто тут пан: я - ці неба!
   Закапалі старога гусляра. "Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы". А хорам князя "гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ў такт рагаталі".
   На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі дзед
   I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць,
   I на месяц глядзіць, як сам, белы.
   Калі б хто зразумеў тую песню, то не зазнаў бы гора ніколі. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru