Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Гаротная


Кароткі змест:

   У канцы вёскі, каля старэнькай хаты ўдавы Тамашыхі сабралася купка жанчын. Не звяртаючы на іх ніякай увагі, не чуючы іх гаворак і парад, удава ўглядалася ў вокны і дзверы, ці не пакажацца дзе сіняваты дымок. Калі ён з'яўляўся, жанчына хуценька затыкала дзірку шматком анучы.
   Знахарка Караліха дала ёй нейкага зелля і загадала зачыніць юшку, распаліць на прыпеку агонь, насыпаць на яго зелля і выйсці з хаты пільнаваць, каб дым не ўцякаў праз шчыліны. Акурванне дымам з зёлак павінна было вылечыць Сцяпанку. Праз нейкі час жанчына зайшла ў хату.
   Сын ціхенька ляжаў з нацягнутай на галаву грубай падсцілкай, нібыта спаў. Седзячы пры ім Тамашыха задумалася. "I ажно сама здзівілася, адкуль можа брацца столькі бяды, столькі няшчасця, колькі ўсцяж валілася на яе галаву. I за што? Грэшная? Мо "яе грэх найважнейшы, найбольшы за ўсіх?" Расла яна без маці, не чуючы ласкавага слова, працавала з самых малых гадоў. Васіля, які шкадаваў яе, забралі ў салдаты. Нарадзіўся сын-бязбацькавіч і Ганульку (такое імя мела Тамашыха) выгналі з дому.

  Пайшла маладая жанчына за п'яніцу Тамаша, які ніяк не мог знайсці жонку. Стала Тамашыхай і гаспадыняй, займела свой кут. Нічога добрага ад мужа не бачыла. Біў яе п'яны, пакуль не памёр. Нарадзіліся яшчэ дзеці, але раслі яны, хоць і старалася дзеля іх маці, нейкімі нездаровымі. Першым памёр Васілёк, потым Яначка, Пятрусь. Захварэў апошні, Сцёпачка.
   Тут успомніла жанчына, што ручка сына, якую яна папраўляла, зайшоўшы ў хату, была быццам цяжкаватая. "I раптам, як пярун агністы, страшэннае падазрэнне мільганула праз галаву Тамашыхі... ляскаючы зубамі, дасунулася да палка і смарганула за падсцілку. 3-пад яе паказаўся пасінеўшы твар нежывога Сцяпанкі..." 

 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru