Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Прысяга над крывавымі разорамі


Кароткі змест:

   Цёплым асеннім днём "ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле". Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.
   Знясілены, стомлены заснуў.
   Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: "Вузка! Цесна! Мала!" Мацей таксама "стаіць пасярод гэтага народу".
   Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: "А скуль узяць?"
   Народ паказваае на нівы, лясы, палі. Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.
   "З цьмы народу" выходзяць тры сыны Мацея: "парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі:
   - Мы дамо! Мы - сіла! Мы - права!
   Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:
   - Мы - сіла! Мы - права!..

Мастацкія асаблівасці:

Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» надру-кавана ў № 1 «Нашай долі», першай легальнай беларускай газеты. Алегарычным сном старога Мацея Цётка давала адказ на адно з асноўных пытанняў жыцця народа -- пы-танне пра зямлю. Аддаць зямлю селяніну — гэтага чакала ад рэвалюцыі вёска, ідучы на змаганне з царызмам. Цётка называлатыя сілы, якія, аб'яднаўшыся, змогуць дамагчыся істотных змен у жыцці. У апавяданні яны ўвасоблены ў во-бразах сыноў Мацея — рабочага, салдата і парабка. Цётка разумела, што рэвалюцыя патрабуе ахвяр, змаганне за са-цыяльную справядлівасць лёгкім не бывае. Таму Мацей ба-чыць поўныя крыві разоры...
Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» распаўсюджвалася ў якасці пракламацыі. 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru