Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Літоўскі хутарок


Кароткі змест:

   Ганец прынёс вестку аб пачатку вайны і загад гаспадару хутарка Яну Шымкунасу ехаць з канём у гміну для патрэб мабілізацыі.
   Ля хутарка на горцы стаіць паўбатарэя. Салдаты жартюць з дочкамі Шымкунаса, дапамагаюць гаспадару зносіць снапы. Увечары салдаты гасцююць у хаце літоўца.
   Чакаецца бой. Ноччу прыходзяць салдаты (ужо іншыя) ламаць вароты, дзверы на будоўлю бліндажоў. Старому абяцаюць заплаціць. Усё руйнуецца. Цэлы дзень ідзе бой. Немцы адступілі. Шмат забітых і параненых.
   На нейкі час хутарок застаўся ў тыле. Праз месяц становіцца вядомым, што рускае войска адступае. Міма роднай хаты праходзіць сын Шымкунаса Блажыс. Ён раіць блізкім выкапаць за дваром яму, накрыць тоўстым бярвеннем з зямлёй і ў час бою хавацца там.
   Пасля бою хутарок занялі немцы.
   УЯнавай хаце сядзяць нямецкія пехацінцы, п'юць кофе. Іх праганяе дзяншчык, бо кватэра патрэбна афіцэрам. Гаспадарам загадваюць пакінуць хату.

  Праз два тыдні рускае войска перайшло ў наступленне. У сценах хаты Шымкунаса меціны ад куль. Не чуваць вясёлых галасоў Янавых дачок. Монцю немцы павялі нібы ка-паць акопы, а Ядвіська ляжыць хворая, непрытомная.
   Нягледзячы на строгі загад мірных жыхароў не чапаць і за ўсё плаціць, салдаты грабяць хутаркі. У Яна паламалі калодкі, шукаючы мёд, выбіраюць з ямаў бульбу. З палону разам з іншымі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі вярнулася Монця. "Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам на твары".
   Зноў з боем адступае войска. Хутарок ужо нельга пазнаць. Палова будоўлі згарэла, страха ў хаце прабіта. Ян сядзіць на шкле ад пабітага акна. Вяртаюцца дамоў з хатулямі Монця і Ядвіся, не паспеўшы на машыну. Апошнія рускія салдаты пакідаюць хутарок.
   "Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцерванелая, нястрыманая кананада". 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru