Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Камедыя


Кароткі змест:

         Дзеючыя асобы:
         Селянін.
         Жыд.
         Чорт.
         Дзеці.
         Тры браты.
         Пакунік.

Падзеі адбываюцца ў полі каля лесу.

Акт 1

   Сцэна 1
   Селянін жаліцца на сваё нешчаслівае жыццё: "Хаджу я хаджу цераз цалюхенькі дзень, аж ногі анямелі, рук не чуваць ад працы і тапара... Сына пералом удавіў (стаў гарбатым, фізічна немоглым), не расцець, а парабка не за што наняць". Лічыць, што калі б Адам не саграшыў у свой час, то і сучасныя людзі так не працавалі б.
   Сцэна 2
   З'яўляецца Яўрэй-Карчмар і патрабуе вярнуць доўг за гарэлку. Селянін просіць пачакаць, Карчмар не згодны. Здзірае з Дзёмкі шапку. Той адбірае шапку, а разам з ёй і плашч Карчмара. Выпрошваючы сваё адзенне назад, Карчмар за гэта абяцае не жаліцца пану, а ісці ў Дзёмкаву хату і чакаць, пакуль той вернецца з працы.
   Сцэна 3
   Селянін зноў наракае на Адама.
   Сцэна 4
   З'яўляецца Чорт пад выглядам пана і пытаецца, чым вінаваты першы чалавек. Селянін тлумачыць. Чорт раіць не быць Дзёмку такім строгім да Адама, бо сам ён часта горшым бывае. Дзёмка вінаваціць і Чорта, думаючы, што перад ім пан. Карчмар зноў хоча нагадаць Селяніну пра яго доўг, але пабачыўшы "пана", просіць прабачэння. Чорт прапануе Селяніну заклад - калі той не загаворыць на працягу пэўнага часу, то атрымае шмат грошай, а не вытрымае - стане яго падданым. Дзёмка пагаджаецца. Чорт пытаецца, ці ведае Селянін, з кім ён мае справу. Скідае апратку. Карчмар, пазнаўшы Чорта, з лямантам уцякае. Дзёмка таксама хоча ўцячы, аднак Чорт яго трымае за руку. Палохае, што калі ён не вытрымае, то забярэ душу ў пекла. Карчмар, вярнуўшыся, працягвае Дзёмку іголку, каб той зашыў сабе губу.
   Сцэна 5
   Дзёмка разважае, у якую сітуацыю трапіў. Пераконвае сябе, што павінен выйграць заклад, бо з Чортам дрэнныя жарты, што заклад не надта і цяжкі. Марыць, як выйграе і атрымае грошы: "Статку накупляю, пану, што вінен, аддам і ешчо на гарэлку, з маладзьбы ідзя напітца, застанецца... I суседзі тагды будуць кланетца...".
   Сцэна 6
   Чорт паведамляе, што ўжо набліжаецца час, калі Селянін павінен маўчаць. Абяцае даць Дзёмку сто рублёў і болей адразу і кожны год прыносіць па столькі ж, калі Дзёмка вытрымае слова. Селянін адсылае Чорта прэч і збіраецца маў-чаць.
   Сцэна 7
   Дзёмка сам сабе гаворыць, што вытрымае. I губу зашываць не трэба. Калі яму надта захочацца гаварыць, то ён зацісне рот рукой.
   Сцэна 8
   Непадалёк аб Селяніна трое дзяцей. Яны хочуць падняцца на неба па спушчанай ім лесвіцы, аднак не ўмеюць гэта зрабіць. Дзёмка спачатку жэстамі паказваў ім, як трэба лезці. Урэшце не вытрымаў і загаварыў. Узлез на драбіну, тая паднялася. Дзёмка ўпаў, а дзеці з крыкам разбегліся.
   Сцэна 9
   Выскаквае Чорт і хапае Селяніна, хочучы яго зацягнуць у пекла. Селянін просіць прабачэння за сваю нявытрыманасць, тлумачыць, што "гэтыя блазны да астатняе злосці... давялі". Чорт адказвае, што яго гэта ніяк не тычылася. Дзёмка просіць дазволіць паспрабаваць яшчэ раз. Чорт пагаджаецца, папярэджваючы, што ў другі раз ужо недаруе.
   Сцэна 10
   Селянін сам сабе абяцае, што будзе на гэты раз больш асцярожным і Чорт яго не ашукае. Будзе маўчаць, нават калі той напусціць на яго мядзведзяў. Пакуль жа трэба схадзіць дадому, пабачыць, што там дзеецца, а потым сюды прыйсці.

Акт 2

   Сцэна 1
   Селянін не пазнае месца. Ён крыху забавіўся дома і думае, ці не спазніўся. Упэўнены, што калі і спазніўся, то Чорт яго ўсё роўна знойдзе, бо яму "дужа душы мае хочацца".
   Сцэна 2
   Прыходзіць Карчмар і пытаецца, ці выйграў Дзёмка. Дзёмка жартуе, што ён дамовіўся з Чортам, каб той заплаціў за гарэлку. Гаворыць: "А вот і ён з грошмі ідзець". Напалоханы Карчмар уцякае. Дзёмка, хоць і сам спалохаўся, працягвае жартаваць з Карчмара.
   Сцэна 3
   Чорт папярэджвае, што набліжаецца ўмоўная гадзіна. Папракае Селяніна, што той, наракаючы на Адама, не паважае Бога, якога нават ён, адвержаны, паважае. Селянін апраўдваецца, гаворыць, што яго зводзіць Чорт сваёй хітрасцю. Чорт пярэчыць. Дзёмка абяцае на гэты раз маўчаць.
   Сцэна 5
   Карчмар прапануе Дзёмку гарэлкі, толькі каб той вярнуў яму ранейшы доўг. Селянін абяцае аддаць. Расказвае, як ён утрымаў Чорта, калі той пагнаўся за Карчмаром. Палохае, што зноў пакліча, калі Карчмар не прынясе гарэлкі. Выпіўшы, Дзёмка зноў жартуе з страху Карчмара.
   Сцэна 6
   Чорт папярэджвае аб пачатку ўмоўнай гадзіны, гаворыць, каб пасля не наракаў на яго, што ён яго звёў, бо быў не папярэджаны.
   Сцэна 7
   Дзёмка дзівіцца, чаму Чорт такі добры да яго, ходзіць за ім з такім цярпеннем, якога не хапае і папам. Прыходзіць да высновы, што чэрці таксама бываюць добрыя і злыя. Чуецца звон гадзінніка.
   Сцэна 8
   Тры браты ўспамінаюць нябожчыка бацьку. Самы меншы гаворыць пра яго дрэнна і старэйшыя папракаюць яго за гэта. Браты збіраюцца ісці адкапваць для падзелу бацькаў скарб. Заўважаюць Селяніна.
   Сцэна 9
   Браты пытаюцца ў Дзёмкі, хто ён і што робіць. Той спачатку маўчыць, потым жэстамі тлумачыць, што не можа гаварыць. Палічыўшы, што Селянін нямы, браты ўзяліся за справу. Яны спяшаюцца адкапаць скарб да прыходу бацькавых крэдытораў. Але, адкапаўшы, не могуць дастаць скрыню, бо зрабілі вузкі праход. Кожны з братоў спрабуе залезці ў праход, але не ведае, як гэта зрабіць. Селянін тлумачыць ім жэстамі, ды тыя не разумеюць. Дзёмка ад валтузні вакол ямы ледзь стрымліваецца, каб не засмяяцца.
   Сцэна 10
   Селянін пачаў тлумачыць словамі, як залезці ў праход. Паказаў сам. Заклікае братоў забіраць хутчэй скарб, тыя дзякуюць. Але калі Дзёмка выбраўся з ямы, браты зніклі. Дзёмка ўспомніў, што парушыў маўчанне. Спадзяецца, што ніхто Чорту аб гэтым не скажа. Надзявае шапку і садзіцца на сваё месца.
   Сцэна 11
   З'яўляецца Чорт з папрокамі. Дзёмка паказвае жэстамі, што не павінен яшчэ гаварыць. Чорт пагражае, што зараз адкруціць яму галаву за тое, што парушыў умовы закладу і не адказвае на пытанні. Пачынае цягнуць Селяніна ў пекла.
   Сцэна 12
   Селянін загаварыў, але адмаўляецца прызнаць, што меў размову з братамі. Чорта назваў ілгуном і махляром, які не хоча аддаваць прайграныя ім грошы. Чорт вырашыў зрабіць вочную стаўку Селяніну і пайшоў шукаць братоў.
   Сцэна 13
   Селянін спадзяецца, што браты сведчыць супраць яго не будуць, бо ён жа ім дабро зрабіў. Толькі трэба іх папярэдзіць.
   Сцэна 14
   Чорт тлумачыць, дзеля чаго яму спатрэбіліся браты. Селянін кланяецца ім і непрыкметна просіць, каб яны не сведчылі д'яблу. Але браты заявілі, што ім, як панам, не да твару даваць хлуслівыя паказанні. Яны пацвярджаюць, што Селянін гаварыў з імі. Дзёмка раззлаваўся і пачаў клясці паноў.
   Сцэна 15
   Селянін просіць Чорта дараваць і на гэты раз. Яго чуллівыя просьбы перамаглі чортаву ўпартасць. Чорт пагаджаецца.
   Сцэна 16
   Селянін гаворыць пра свой недарэчны заклад, ад якога адрачыся нельга і Чорта ўжо больш не ўпросіш. Ідзе дадому "хоць на кароценькі час".

Акт 3

   Сцэна 1
   Селянін вяртаецца на сваё месца. Разважае аб тым, што, калі людзям што ўдаецца раз і другі, то трэці ўжо не праходзіць. Але ён, "як два разы... праіграў, так і уму набраўся". Ужо ні хлопцам, ні панічам нічога гаварыць не будзе.
   Сцэна 2
   Селянін перажывае, што, калі раптам прайграе Чорту, ніхто не будзе ведаць, дзе ён падзеўся і не справіць памінкі. Хоча прасіць Карчмара быць пры ім, але ўспамінае, што той баіцца Чорта, таму не пагодзіцца. Кліча Карчмара дзяліць грошы, якія ён нібыта ўжо выйграў у Чорта.
   Сцэна 3
   Яўрэй выносіць Селяніну гарэлкі і дапытваецца, як яму пашанцавала выйграць у Чорта грошы. Селянін не адказвае, а паведамляе, што хоча даць яму 50 рублёў пры ўмове, калі Карчмар будзе заўсёды яго слухаць. Той пагаджаецца. Селянін просіць Карчмара быць з ім у той час, калі прыйдзе Чорт, бо той быццам не трымае свайго слова. Яўрэй пасля некаторых ваганняў і хітрыкаў пагадзіўся быць сведкам Селяніна.
   Сцэна 4
   Селянін спадзяецца выйграць заклад. Чорт папярэджвае Селяніна, што даруе яму ў апошні раз.
   Сцэна 5
   Селянін кліча Яўрэя ісці да Чорта, патрабуючы ад яго поўнага паслушэнства.
   Сцэна 6
   Селянін заўважыў, што ні разу з ім Чорт так сярдзіта не гаварыў. Ён згодны ўжо адрачыся і ад ста рублёў і "другія сто адробіць", але ведае, мае справу не з чалавекам. Дзёмка спадзяецца, што трэці раз не загаворыць, нават калі з'явіцца да яго "само ліха".
   Сцэна 7
   З'яўляецца Пакутнік. Ён накіроўваецца ў пустыню, каб там прысвяціць сваё жыццё Богу. У час малітвы ён незнарок наступіў на дудку і палічыў, што гэта гадзюка, назвы якой не ведае. Бачыць у гэтым дрэнную прыкмету. Вырашае забіць "агіднае стварэнне", але дудка пад ударамі палкі толькі пішчыць на ўсе лады. Пакутнік трасецца ад страху, а Селянін, які назірае за гэтай сцэнай, ад смеху.
   Сцэна 8
   Селянін не вытрымлівае і пачынае тлумачыць Пакутніку, што гэта не гадзюка, а дудка, на якой граюць. Пачынае граць. З'яўляецца Чорт.
   Сцэна 9
   Чорт пытае ў Селяніна, чаму ён і на гэты раз не стрымаў умоў закладу. Селянін тлумачыць, што вінаваты ў гэтым Пакутнік, які не ведае звычайных рэчаў. Чорт не згаджаецца і даводзіць Селяніну, што Адам, на якога ён увесь час наракаў, стаў ахвярай д'ябла без папярэджання. Селянін жа, маючы папярэджанне, маючы жыццёвы вопыт, аказаўся больш невытрыманым, чым Адам. Пакутнік спрабуе абараніць Дзёмку, просіць Чорта дараваць яму. Чорт згаджаецца пры ўмове, што Пакутнік аддасць сваю душу. Той спалохаўся і пайшоў. Селянін просіць Чорта дараваць. Чорт не згадзіўся, але даў нейкі час на развітанне з жыццём.
   Сцэна 10
   Селянін дакарае сябе, што няправільна жыў, таму трапіў у бяду. Ашукваў пана і іншых людзей, таварышаваў з тымі, што "з д'ябламі жывуць", п'янстваваў. Успамінае бацькаў запавет: "Каб... не хацеў багацтва, а дзякуваў Богу за тое, што Бог даў, каб пацераў не апушчаў" (не пераставаў маліцца). Вырашае пазваць Яўрэя, каб быў пры ім, калі прыйдзе Чорт.
   Сцэна 11
   Селянін просіць Яўрэя не ўцякаць ад Чорта, як той з'явіцца, бо той мае намер ухіліцца ад платы за свой пройгрыш. Абяцае, што палавіна грошай дастанецца яму як сведку закладу.
   Сцэна 12
   Чорт патрабуе ад Селяніна, каб той пайшоў у пекла. Яўрэй падказвае Дзёмку нагадаць Чорту пра грошы. Селянін спрабуе адгаварыцца ад Чорта. Яўрэй гаворыць Чорту, што той абяцаў Дзёмку грошы. Чорт не адмаўляецца, але тлу-мачыць, што Селянін яму прайграў. Карчмар пярэчыць. Тады Чорт заяўляе, што ў такім выпадку прайграў ён. Узрадаваны Дзёмка гаворыць, што Яўрэй пагадзіўся аддаць сваю "душу нехрысця" за яго душу. Яўрэй спалохаўся і ўцёк. Селянін просіць не цягнуць яго ў пекла. Абяцае выправіць свае памылкі. Чорт не верыць яму, бо ўсяляк Селяніна павучаў і засцерагаў, аднак той не захаваў сябе. Гаворыць, што ў такое няшчасце можа трапіць і пан, калі не будзе пільнавацца Божых законаў. Чорт цягне Селяніна ў пекла, а той крычыць: "Квасу! дайце квасу". 

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru