Рефераты - Афоризмы - Словари
Русские, белорусские и английские сочинения
Русские и белорусские изложения
 

Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi на прыкладзе двух-трох творау.


Агульна прынята лiчыць, што сучасны перыяд развiцця усей савецкай, у тым лiку i нцыянальнай лiтаратуры, пачынаецца з сярэдз. 50-х гадоу. У гэты час з'яуляюцца такiя творы, якiя вызначаюцца увагай пiсьменнiка да чалавечай працы, да яго духоунага жыцця, чуйна улоулiваючы патрабаваннi часу празаiкi смела ускрываюць маральна-этычныя канфлiкты сучаснасцi.

Сучасная беларусская проза жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi праламляецца у лёсе асбных людзей. Яна вызначаецца пiльнай увагай да асобы чалавека i штодзённых праяу жыцця.

Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явiлiся новыя тэмы, уласцiвыя мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё Чарнобльская тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу. Больш абвострана ставiцца пытанне аб жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi беражлiвых адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.

Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы.

У рамане В. Адамчыка "Чужая бацькаушчына” выкрываюцца меркантыльнасць, уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго -- сям'я Уласа Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку: не крау, не падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па прынцыпу "мая хата з краю". Не кому ён асаблiва не дапамог, заусёды застаючыся у цянi. Пражыу жыццё Улас, пры гэтым не страцiушы у сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе не мiнула яго, паламаушы лёс дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль i этыку i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзiць замуж за парабка Iмполя. За тым атручвае свякруху i нямую залоуку, перапiсваючы на сваё iмя зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая бацькаушчына Алесi, яна ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i бытавых абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю, для якога шырокi свет закрыуся вузкаэгаiстычнымi, дробнымi i нтарэсамi.

У другiм рамане В. Адамчыка "Год нулявы” (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеi адбываюцца у 1939 годзе, калi Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi, хто выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.

З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб роднай прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе. Праблема узаiмаадносiн чалавека з прыродай пастаулена у рамане I. Пташнiкава "Мсцiжы” (1972). Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц знаёма галоунаму герою рамана Андрэю Вялiчку. Жыццё яго арганiчна злiта з прыродай. У сутыкненнi са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi да людзей i прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не пакiдае родных мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе пахавау дарагога яму чалавека.

ref.by 2006—2022
contextus@mail.ru